траціць, ; незак.

  1. Расходаваць грошы, сродкі на што-н. патрэбнае, з пэўнай мэтай.

    • Т. грошы на падарункі.
  2. Марна, без толку расходаваць; пазбаўляцца ад чаго-н.

    • Т. час.
    • Т. здароўе.
  3. Несці страту ў асобе таго, хто памёр, пайшоў і пад.

    • Т. дарагога чалавека.
  4. Несці страту ў якіх-н. матэрыяльных каштоўнасцях.

    • Т. маёмасць.
  5. Парушаць сувязь, паслядоўнасць у думках, гутарцы і пад.

    • Т. логіку ў разважаннях.

|| зак. патраціць, .

|| наз. трата, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)