тонка прыстаўка

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) тонкі (у 1 знач.), з тонкім (у 1 знач.), напр. тонкавалакністы, тонкадашчаны, тонкапрадзенне, тонкаслаёвы, тонкасцябловы;
  • 2) тонкі (у 7 знач.), напр. тонкапсіхалагічны;
  • 3) дробны (у 1 знач.), дробна… (у 1 знач.), напр. тонкаабмалочаны, тонказярністы, тонкакрышталічны, тонкапрасеяны, тонкапясчаны, тонкаразмолаты, тонкараспылены, тонкаструктурны;
  • 4) тое, шго і востра… (у 1 знач.), напр. тонказавостраны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)