толькі, часц.

  1. часц. вылучальна-абмежавальная. Не больш як, усяго.

    • Заплаціў т. тры рублі.
    • Дзяўчынцы т. два тыдні.
  2. часц. абмежавальная. Не раней чым.

    • Я прыеду т. заўтра.
  3. часц. абмежавальная. Выключна, адзіна; нічога, акрамя гэтага.

    • Ён будзе т. настаўнікам.
    • На ўроку мы т. чыталі.
  4. часц. ўзмацняльная (пры займенніках і прыслоўях звычайна ў адмоўных сказах). Узмацняе ўяўленне аб вялікай колькасці, аб’ёме і пад. чаго-н.

    • Чаго ён т. не расказваў.
    • Чаго т. не прыдумаюць людзі.
  5. прысл. Зусім нядаўна (аб завяршэнні якога-н. дзеяння, наступленні якога-н. стану).

    • Дзеці т. павячэралі і спаць яшчэ не клаліся.
    • Я т. што прыехаў.
  6. злуч. супраціўны. Злучае члены сказа і сказы з супраціўна-абмежавальнымі адносінамі.

    • Ноч была ціхая, т. сумна шумеў лес.
  7. злуч. супраціўны. Аднак, але.

    • Ён доўга гаварыў, т. я не паверыў яму.
  8. злуч. уступальны. далучальны. Ужыв. для сувязі членаў сказа і сказаў, якія ўдакладняюць або дапаўняюць выказаную думку.

    • Ён ніколі не расказваў пра сваё жыццё, хіба т. дзецям.
  9. злуч. уступальны. часавы. Ужыв. ў даданых сказах часу, калі падзеі, аб якіх гаворыцца ў галоўным сказе, пачынаюцца адразу ж пасля падзей даданага сказа.

    • Т. мы заснулі, і тут жа раздаўся стук у акно.
  10. злуч. уступальны. умоўны. Падпарадкоўвае даданыя сказы са значэннем рэальнай умовы.

    • Школу ты закончыш паспяхова, т. старайся.

  • Толькі і — выражае ўзмоцненае адценне абмежавання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)