такт1 назоўнік | мужчынскі род
-
Метрычная музыкальная адзінка — кожная з роўных па працягласці долей, на якія дзеліцца музычны твор па ліку метрычных націскаў у ім.
- Прайграць восем тактаў.
-
Рытм якога-н. руху, дзеяння.
- Адбіць т.
-
Частка рабочага цыкла якога-н. механізма (спецыяльны тэрмін).
- Т. поршня паравой машыны.
|| прыметнік: тактавы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)