так,
-
прысл. Такім чынам, а не інакш.- Т. трэба рабіць.
- Ці т. я сказаў?
-
прысл. У такім стане, выглядзеі пад. - Мяса трэба есці з хлебам, а не т.
- Мужчына нёс чамадан, а жанчына ішла т.
-
прысл. У такой ступені, да такой ступені, настолькі.- Гэта было т. даўно, што ніхто не помніць.
- Стала т. цёмна, як ноччу.
-
прысл. Без асаблівай прычыны, патрэбы або без пэўнай мэты, без сур’ёзнага намеру.- Ён прыйшоў не памагаць, а т. паглядзець.
-
прысл. Правільна, дакладна, сапраўды.- Сумленны ён чалавек, гэта т.
-
часц. Ужыв. ў рэпліках пры адказе для выражэння сцвярджэння, згоды.- Верш вывучыў? — Т.
- Ты любіш маляваць, любіш многа чытаць. Т.? — Т.
-
часц. Ужыв. ў рэпліцы-адказе з агульным значэннем неакрэсленасці.- Як жывеш? — Ды т.
-
часц. ўказальная. Выкарыстоўваецца ў пачатку сказа для канкрэтызацыі пацвярджэння раней выказанай думкі.- Т., цяжка табе будзе пакуль прывыкнеш.
-
часц. ўзмацняльная. Выкарыстоўваецца для падкрэслівання большай выразнасці таго слова, пры якім яно стаіць.- А я т. думаю, што ўсё гэта забудзецца.
-
часц. абмежавальная.Ужыв. для ўказання на прыблізную колькасць, меру чаго-н. , часі пад. - Прайшлі т. кіламетраў пяць.
- Гадоў т. праз дзесяць і не пазнаеш яго, як сустрэнеш.
-
часц. У спалучэнні з «і» указвае на характар дзеяння.- Яблык апетытны, т. і хочацца ўкусіць.
-
злуч. уступальны. У спалучэнні са злучнікам «як» выкарыстоўваецца для злучэння аднародных членаў сказа і сказаў з параўнальна-супастаўляльным адценнем.- Як дзеці, т. і дарослыя любяць сваю родную мову.
За так (
разм. ) — бясплатна, дарма.І так далей —
ужыв. ў канцы пералічэння чаго-н. і ўказвае, што пералічэнне можа прадаўжацца.Не так каб (
разм. ) — не вельмі.- Не так каб цёпла было, але і не холадна.
Не так сабе — з нейкай мэтай, з пэўным намерам.
Так і так (
разм. ) —ужыв. замест пераказу, паўтарэння ўжо вядомага, пра што ўжо расказвалася.Так сабе (
разм. ) — для абазначэння невысокай, пасрэднай ацэнкі каго-, чаго-н. - Цікавая кніжка? — Так сабе.
Так ці інакш (іначай) — ва ўсякім выпадку, як бы не склаліся абставіны.
- Так ці інакш, я заўтра буду ў вас.
Хоць бы і так (
разм. ) — няма нічога асаблівага, дрэннага ў чым-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)