свядомасць, , ж.

  1. гл. свядомы.

  2. Чалавечая здольнасць да ўзнаўлення рэчаіснасці ў мысленні; псіхічная дзейнасць як адлюстраванне рэчаіснасці.

    • Быццё вызначае с.
  3. Стан чалавека пры здаровым розуме і памяці, здольнасць кантраляваць свае ўчынкі і пачуцці.

    • Страціць с.
  4. Думка, пачуцце, поўнае разуменне чаго-н., уменне ацэньваць з’явы жыцця, разбірацца ў рэчаіснасці.

    • С. мас.
    • С. учынкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)