сутыкнуцца, ; зак.

  1. Рухаючыся насустрач, ударыцца адно аб адно, наткнуцца адзін на аднаго.

    • Машыны сутыкнуліся на вузкай дарозе.
    • С. нос у нос.
  2. Нечакана сустрэцца, сысціся дзе-н.

    • С. ў лесе з ляснічым.
  3. перан., з чым. Спазнаць, зведаць што-н.: пазнаёміцца з чым-н.

    • С. з непрыемнасцямі.
  4. Уступіць у стычку, сысціся ў баі.

    • С. з ворагам.

|| незак. сутыкацца, .

|| наз. сутыкненне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)