супраць2 (супроць) прыслоўе | прыназоўнік
-
прыслоўе: На процілеглым баку ад каго-, чаго-н., прама перад кім-, чым-н.
- Дом кнігі, а с. — Палац спорту.
- Сядзець с.
-
прыслоўе: Наперакор, насуперак каму-, чаму-н.
- Галасаваць с.
-
каго-чаго, прыназоўнік: Указвае на прадмет або асобу, перад якімі на процілеглым баку хто-, што-н. знаходзіцца.
- Хата стаіць с. школы.
-
прыназоўнік: Насустрач руху чаго-н.
- Ісці с. ветру.
- Плысці с. цячэння.
-
каго-чаго, прыназоўнік: Для барацьбы з кім-, чым-н.
- Лякарства с. грыпу.
- Сродак с. камароў і маскітаў.
-
чаго, прыназоўнік Ужыв. для ўказання на тэрмін, адрэзак часу, перад якім што-н. адбываецца ці павінна адбыцца.
- С. ночы ехаць нельга.
-
каго-чаго, прыназоўнік Ужыв. для выражэння параўнальных адносін.
- Рост прадукцыйнасці працы с. мінулага года.
-
у знач. выказніка: Не згодзен (размоўнае).
- Ты згодзен? — Не, я с.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)