супер... прыстаўка
Утварае:
- 1) назоўнікі са знач. павышанасці якасці або ўзмацнення дзеяння, напр. супертанкер, суперцэмент, суперэкспрэс;
- 2) назоўнікі са знач.: які знаходзіцца на паверхні чаго-н., напр. супервокладка, суперінфекцыя;
- 3) прыметнікі са знач. высокай ступені прыкметы, напр. суперсучасны, супермодны, суперэластычны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)