судна...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да суднаў ​1, плывучых сродкаў, напр. суднаабарачэнне, суднаадпраўшчык, суднабудаўнік, суднабудаўнічы, суднавадзіцель, судназборачны, судназборшчык, суднамеханік, суднапад’ёмны, суднапрамысловы, суднапрапускнік, суднапрапускны, суднарадыст, суднарамонт, суднарамонтны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)