страляць, ; незак.

  1. Рабіць выстралы.

    • Навучыцца с.
    • С. па мішэні.
    • С. з вінтоўкі.
    • Яловыя дровы страляюць у печы (перан. утвараюць прарэзлівыя адрывістыя гукі).
  2. Забіваць з агнястрэльнай зброі.

    • С. дзічыну.
  3. безас. Балець, калоць (пра адчуванне вострага болю; разм.).

    • У вушах страляе.
  4. Імкліва адскокваць, уцякаць (разм.).

    • Конікі страляюць з-пад ног.
  5. перан. Выпрошваць што-н. у каго-н. (разм.).

    • С. цыгарэты.

  • Страляць вачамі (разм.) — 1) хутка кідаць позіркі і адразу адводзіць вочы; 2) какетліва паглядзець на каго-н.

|| зак. стрэліць, .

|| аднакр. стрэльнуць, .

|| наз. стральба, , страляніна, і стралянне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)