назоўнік | жаночы род
Тонкі стрыжань з завостраным канцом для стральбы з лука.
- Як с. (вельмі хутка).
- Стралой памчацца на вуліцу (імкліва).
- Стралой бяжыць дарога (прама).
Рухомая частка пад’ёмнага крана, а таксама спецыяльнага прыстасавання для пад’ёму грузаў (спецыяльны тэрмін).
- Экскаватарная с.
Назвы розных вузкіх і доўгіх дэталей і частак у механізмах, прыладах (спецыяльны тэрмін).
|| прыметнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)