сто1 лічэбнік

  1. Назва ліку і лічбы 100.

    • С. дзеліцца на чатыры.
    • С. падручнікаў (колькасць, абазначаная гэтай лічбай).
  2. Ужыв. для выражэння вялікай колькасці ў значэнні шмат, вельмі, многа.

    • Разоў с. слухалі перадачу.
  3. У спалучэнні слоў «шмат», «некалькі» і пад. з старой склонавай формай сот ужыв. як назоўнік са значэннем сотня.

    • Пакетаў было многа сот тысяч.
    • На ўсе сто (размоўнае адабральнае) — поўнасцю, цалкам.

|| парадкавы лічэбнік: соты.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)