старэйшы прыметнік
-
Якому больш гадоў у параўнанні з кім-н.; самы дарослы сярод каго-н.
- С. сын.
- Старэйшая ў сям’і.
-
Дарослы.
- Старэйшых павінны слухаць меншыя.
-
Які даўно ўтварыўся, узнік.
- Старэйшая школа горада.
-
Які стаіць вышэй за другіх па званню, пасадзе, службоваму становішчу.
- С. па званню.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)