стаяць,
-
Знаходзіцца ў вертыкальным становішчы, не рухаючыся.
- С. пад страхой.
- С. бокам.
- С. на цвёрдай глебе (таксама
перан. мець трывалую аснову для сваіх планаў, спраўі пад. ). - Кветкі с. у вазе.
- С. на сваім.
-
Быць пастаўленым, знаходзіцца дзе
-н. - Хата стаіць наводшыбе.
- Школа стаяла на ўзгорку.
- Талеркі стаяць на стале.
-
Быць, знаходзіцца, займаючы якое
-н. становішча, выконваючы якую-н. работу, абавязкі.- С. на чале завода.
- С. на варце інтарэсаў народа.
-
Не працаваць, не дзейнічаць (пра завод, фабрыку або механізмы
і пад. ).- Фабрыка стаяла цэлы квартал.
- Гадзіннік стаяў.
-
Быць, знаходзіцца, мець месца.
- Вечарамі стаіць цішыня.
- Стаяла глыбокая ноч.
- Зіма стаяла марозная.
- У дзённіку стаіць пяцёрка.
- На пасылцы стаяла ўчарашняя дата.
-
Мець патрэбу ў разглядзе, вырашэнні, пераадоленні.
- Перад дэпутатамі стаяць пачэсныя задачы.
- Стаіць пытанне аб укараненні новага абсталявання.
-
Мець часовае месцазнаходжанне, размяшчацца дзе
-н. - У вёсцы стаяў гарнізон.
- Студэнты стаялі на кватэрах.
-
Мужна і стойка трымацца ў баі, вытрымліваць націск.
- Горад мужна стаяў да апошняга.
-
перан. , за каго-што. Дзейнічаць у чыіх-н. інтарэсах, змагацца на чыім-н. баку, абараняць каго-, што-н. - С. за мірнае вырашэнне праблем.
- С. гарой за сяброў.
-
Пастаянна быць у памяці, перад вачамі (пра думкі, уяўленні
і пад. ).- Вобраз цёткі стаіць у галаве.
-
Не псавацца, захоўвацца.
- Варэнне будзе с. доўга.
-
Трымацца на якім
-н. узроўні; займаць якое-н. становішча.- Вада стаіць на адным узроўні.
- Стрэлкі гадзінніка стаялі на сямі.
-
стой (стойце),
ужыв. таксама: 1) узнач. пачакай(це), не спяшайся (спяшайцеся); 2) як выражэнне нязгоды, здзіўлення, прыпамінання чаго-н. - Стойце, трэба лепш абмеркаваць!
Як стой (як стаіць) (
разм. ) — 1) вельмі хутка; адразу; 2) без нічога, без рэчаў.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)