ссунуцца, ; зак.

  1. Зрушыцца з месца, спусціцца куды-н.

    • С. з печы.
    • Мех ссунуўся з воза.
  2. Сунучыся, зваліцца адкуль-н.

    • Снег ссунуўся са страхі.
  3. Рухаючыся, наблізіцца.

    • У суседа раптам ссунуліся бровы.
  4. Расслабіўшыся, спаўзці, з’ехаць уніз, набок.

    • Шапка ссунулася на патыліцу.

|| незак. ссоўвацца, .

|| наз. ссоўванне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)