назоўнік | мужчынскі род
Прыём, спосаб дзеяння для дасягнення, ажыццяўлення чаго-н.
- Усімі сродкамі змагацца за мір на зямлі.
Прадмет, сукупнасць прыстасаванняў, неабходных для ажыццяўлення якой-н. мэты.
- Сродкі вытворчасці.
- Сродкі сувязі.
Тое, што служыць якой-н. мэце, неабходнай для дасягнення чаго-н.
- Мова — важнейшы с. зносін.
Лекі, медыцынскія прэпараты, неабходныя пры лячэнні.
- Сродкі ад крывянога ціску.
- С. ад кашлю.
множны лік: Грошы, матэрыяльныя каштоўнасці.
- Абаротныя сродкі.
- Чалавек са сродкамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)