справа

назоўнік | жаночы род

  1. Работа, занятак; тое, чым хто-н. заняты; дзейнасць.

    • Ён справаю заняты — на сані чэша капылы.
    • Бягучыя справы.
    • Здаваць справы.
  2. Абавязак, доўг.

    • Добрасумленная праца — с. кожнага грамадзяніна.
    • Гэта с. адміністрацыі.
  3. Патрэба; тое, што неабходна вырашыць.

    • Зайсці па важнай справе.
  4. (З азнач.) у знач. выказніка: Рэч, з’ява.

    • Гэта с. не з лёгкіх.
  5. Спецыяльнасць, галіна ведаў ці навыкаў.

    • Ваенная с.
    • Кулінарная с.
  6. Судовы разбор, працэс.

    • Крымінальная с.
    • Слухаецца с. аб забойстве.
  7. Збор дакументаў, якія маюць адносіны да якой-н. асобы, здарэння.

    • Асабістая с. Іванова.
    • Папкі для спраў.
    • Завесці справу на каго-н. (таксама пераноснае значэнне: пачаць разбор).
  8. Здарэнне, факт, падзея; становішча дзе-н., стан каго-, чаго-н.; абставіны.

    • С. гэта пачалася летась.
    • Як справы?
    • С. не з лепшых.
  9. Учынак.

    • Добрую справу робяць шэфы школы.
    • Ваша (твая, яго) справа (размоўнае) — рэпліка ў знач. рабіце, як знаеце, вам вырашаць, толькі вас датычыцца.
    • Ёсць такая справа (размоўнае) — добра, згодзен, няхай будзе так.
    • На самай справе — у сапраўднасці.
    • На справе — па сутнасці, на практыцы.
    • Не мая (твая, яго, яе, наша, ваша, іх) справа (размоўнае) — мяне (цябе і пад.) не датычыцца.
    • Такая справа (размоўнае) — вось у чым справа.
    • У чым справа? (размоўнае) — што здарылася?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)