дзеяслоў | закончанае трыванне
Паплысці ўніз па цячэнні, быць знесеным вадой.
- Мост сплыў аж да кустоў вербалозу.
Сцячы адкуль-н.
- Вада з сенажаці сплыла к вечару.
Плаўна апусціцца, аддаліцца, адысці і пад.
- Пыл сплыў ад дарогі на прысады.
- З твару сплыла ўсмешка (пераноснае значэнне: знікла).
Мінуць, прайсці (пра час, здарэнні).
- Сплыла маладосць, а за ёй і жыццё.
- Было ды сплыло (прымаўка).
пераноснае значэнне: Бясследна прапасці.
- Быў тавар ды сплыў.
- Сплылі грошы і няма.
Знемагчы ад страты крыві.
- С. крывёю.
|| незакончанае трыванне:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)