спаўзці, ; зак.

  1. Спусціцца паўзком або цяжка, павольна злезці адкуль-н.

    • С. з гары ўніз.
    • С. са стога.
  2. Паволі, паступова ссунуцца, саслізнуць, зрушыцца з месца (аб прадметах).

    • Павязка спаўзла з калена.
  3. Аддаліцца паўзком, сысці куды-н.

    • Чарапаха некуды спаўзла з агарода.
  4. перан. Паступова адыходзячы ад правільных пазіцый, стаць на заганны шлях.

    • С. да фармалізму ў аналізе (неадабр.).

|| незак. спаўзаць, .

|| наз. спаўзанне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)