спадарожнік, , м.

  1. Чалавек, які знаходзіцца ў дарозе разам з кім-н.

    • Мой с. — вясёлы чалавек.
    • С. жыцця (перан. пра мужа).
  2. перан. Тое, што спадарожнічае чаму-н., з’яўляецца разам з чым-н.

    • Сырое надвор’е — с. прастудных захворванняў.
  3. Нябеснае цела, якое рухаецца вакол планеты, зоркі.

    • С. Зямлі — Месяц.
  4. Касмічны апарат, які запускаецца ў касмічную прастору з дапамогай ракетных установак.

    • Запусціць с.

|| ж. спадарожніца, .

|| прым. спадарожнікавы, і спадарожніцкі, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)