сонца1 назоўнік | ніякі род

  1. (у тэрміналагічным значэнні С вялікае). Нябеснае свяціла ў выглядзе вогаеннага шара, вакол якога круціцца Зямля і іншыя планеты нашай Галактыкі.

    • Вярчэнне Зямлі вакол Сонца.
    • Па сонцы (арыентуючыся на сонца, вызначаючы час па месцазнаходжанні сонца).
    • Месца пад сонцам (пераноснае значэнне: права на існаванне).
    • Да с. (да ўсходу сонца, вельмі рана падняцца).
  2. Святло, цяпло, якое вылучаецца гэтым свяцілам.

    • Травы нельга сушыць на сонцы.
    • У пакой не даходзіць с.
  3. пераноснае значэнне, чаго. Тое, што з’яўляецца крыніцай жыцця, шчасця каго-, чаго-н.

    • С. свабоды.
    • С. праўды.
  4. Поўны пакрой спадніцы.

    • С.-клёш.
  5. Гімнастычнае практыкаванне на турніку.

|| ласкальная форма: сонейка.

|| прыметнік: сонечны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)