смерць назоўнік | жаночы род
-
Спыненне жыццядзейнасці арганізма.
- Клінічная с. (прамежак часу, калі дыханне і сардэчная дзейнасць спыняцца, але тканкі яшчэ ў пэўнай ступені захоўваюць жыццяздольнасць).
- Біялагічная с. (поўнае спыненне біялагічных працэсаў у клетках і тканках арганізма).
- Раптоўная с.
- Быць пры смерці (паміраць).
- Не на жыццё, а на с. (не шкадуючы жыцця).
- Палітычная с. (немагчымасць для каго-н. працягваць палітычную дзейнасць).
-
у знач. выказніка: Спыненне якой-н. дзейнасці.
- Творчая няўдача для яго — с.
- Да смерці (размоўнае) — вельмі моцна.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)