смяротны (смяртэльны)

прыметнік

  1. Які жыве не вечна, якога чакае смерць.

    • Усе людзі смяротныя.
  2. Які выклікае смерць.

    • Смяротная доза яду.
  3. Тое, што і смертны (у 3 знач.).

    • С. прысуд.
    • Смяротная кара.
  4. пераноснае значэнне: Крайні ў сваім праяўленні, вельмі моцны.

    • Смяротная нуда.

|| назоўнік: смяротнасць і смяртэльнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)