скруціцца, ; зак.

  1. Туга звіцца, скачацца трубкай, загнуцца па краях.

    • Вяроўка дрэнна скруцілася.
    • Лісце на яблыньцы скруцілася ад спякоты.
  2. Сагнуцца, скурчыцца, кладучыся ці лежачы.

    • Скруціўся абаранкам і заснуў.
  3. Сашрубавацца, сапсавацца пры частым адкручванні і закручванні.

    • Кран скруціўся.
    • Гайка скруцілася.
  4. Знікнуць (разм. неадабр.).

    • Сяргей некуды скруціўся з дому.
  5. Уступіць у інтымныя адносіны з кім-н. (разм. неадабр.).

    • Жонка скруцілася з бухгалтарам.

|| незак. скручвацца, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)