сіла,
-
Здольнасць жывых істот напружаннем мышцаў рабіць фізічныя рухі, дзеянні; таксама ўвогуле — фізічная або маральная магчымасць актыўна дзейнічаць.
- Мець немалую сілу.
- Страціць сілу.
- Набрацца сіл.
- Прыступіць да работы са свежымі сіламі.
- Выбіцца з сіл.
- Прымяніць сілу (фізічнае ўздзеянне).
- Палітыка з пазіцыі сілы (аб агрэсіўнай тактыцы).
-
Велічыня, якая з’яўляецца мерай механічнага ўзаемадзеяння цел (
спец. ); энергія, якая ўздзейнічае на матэрыю, цела, а таксама ступень інтэнсіўнасці, напружанасці гэтай энергіі.- С. зямнога прыцяжэння.
- С. цяжару.
- С. электрыннага току.
-
звычайна
мн. Матэрыяльная аснова, як крыніца энергіі, дзейнасці.- Сілы прыроды.
- Творчыя сілы інтэлігенцыі.
-
чаго. Здольнасць праяўлення якой
-н. дзейнасці, стану, якая адрозніваецца пэўнай ступенню напружанасці, накіраванасці.- С. характару.
- С. духу.
-
Улада, магутнасць, уплыў.
- Магутная і непераможная с. барацьбітоў за мір.
-
Сутнасць, сэнс (
разм. ).Уся с. ў тым, што чалавек гэты — майстар сваёй справы.
-
Значэнне, дзейнасць, правамоцтва.
- Закон уступае ў сілу з 1 студзеня.
- С. закону.
-
мн. Грамадская група, наогул людзі, якія вызначаюцца якімі-н. характэрнымі прыкметамі або накіраванасцю ў сваёй дзейнасці.- Дэмакратычныя сілы міру.
- Лепшыя філарманічныя сілы.
-
мн. Тое, што і войскі.- Сухапутныя сілы.
- Узброеныя сілы краіны.
-
Тв. скл.: сіламі. Пры дапамозе, з удзелам каго
-н. - Сіламі аднавяскоўцаў адрамантавалі дарогу.
-
Велізарная колькасць, мноства (
разм. ).- Гэты чалавек мае сілу дабра ўсякага.
Ад сілы (
разм. ) — самае большае.З сілай — з вялікім уздымам, пачуццём (гаварыць, спяваць
і пад. ).З усёй сілы або на ўсю (поўную) сілу або з усіх сіл — з найбольшым напружаннем; што ёсць моцы.
(Не) па сіле каму або (не) пад сілу каму — пра адпаведнасць (неадпаведнасць) магчымасцей каго
-н. рабіць што-н. (Не) у сілах — (не) магчы зрабіць што
-н. Нячыстая сіла (
разм. ) — чорт, д’ябал.Па меры сіл — адпаведна з сіламі, з магчымасцямі.
У сіле (
разм. ) — 1) у стане фізічнага і духоўнага росквіту; 2) у разгары, у росквіце.Усімі сіламі — прыкладваючы ўсё старанне, намаганні. Цераз сілу — звыш магчымасцей, жадання.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)