сярод1 прыназоўнік

  1. У прамежку паміж краямі якой-н. прасторы, пераважна пасярод яе.

    • Палянка с. лесу.
  2. У акружэнні каго-, чаго-н. (якіх-н. аднародных прадметаў, з’яў, асоб); паміж кім-, чым-н.

    • Карабель с. ільдоў.
  3. Між канцом і пачаткам якога-н. часавага перыяду, у сярэдзіне.

    • Прачнуцца с. ночы.
  4. У асяроддзі каго-н., у складзе якога-н. мноства.

    • Агітацыйная работа с. выбаршчыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)