сярэдне прыстаўка
Першая частка складаных слоў, са знач.:
- 1) сярэдні (у 2 знач.), напр. сярэднеарыфметычны, сярэднестатыстычны;
- 2) які знаходзіцца ў сярэдзіне, сярэдні (у 1 знач.), напр. сярэднебеларускі, сярэднепралётны, сярэднетаежны;
- 3) сярэдні (у 3 знач.), напр. сярэднепаспяваючы, сярэднеўкормлены, сярэднеўспрыімлівы;
- 4) які з’яўляецца сярэднім у жыцці, гісторыі, развіцці чаго-н., напр. сярэдневяковы, сярэднепалеалітычны, сярэднечацвярцічны;
- 5) які мае адносіны да сярэдняй адукацыі, напр. сярэднемедыцынскі, сярэднетэхнічны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)