што2 злучнік

  1. Далучае даданы сказ да галоўнага.

    • Крыўдна, ш. я гэтага не змог зрабіць.
    • Такі шум, ш. можна аглухнуць.
    • Назбіралі так мала ягад, ш. і варэнне не зварыш.
  2. Як, чым, нібы.

    • Спіць, ш. мёртвы.
  3. з часціцай «ні» або без яе.

    • Указвае, што сказанае ў галоўным сказе адносіцца да кожнага моманту, месца, да кожнай з’явы і пад., названых у даданым.
    • Ш. ні дзень, мацнее барацьба за мір ва ўсім свеце.
    • Ш. край, то абычай (прыказка).
  4. З паўторам — указвае на раўнапраўе, аднолькавасць, роўнасць у адносінах да чаго-н.

    • Ш. ён паедзе, ш. я — адно і тое ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)