шкло1 назоўнік | ніякі род

  1. Празрысты матэрыял, які атрымліваецца шляхам плаўлення кварцавага пяску.

  2. таксама зборны назоўнік: Тонкі ліст ці іншай формы выраб з гэтага матэрыялу.

    • Аконнае ш.
    • Лямпавае ш.
    • Выстаўка шкла (зборны назоўнік).

|| памяншальная форма: шкельца і шклечка.

|| прыметнік: шкляны.

  • Шкляная маса.
  • Ш. посуд (са шкла).
  • Шкляныя дзверы (зашклёныя).
  • Ш. завод.
  • Шкляная папера (шліфавальная папера са слоем тоўчанага шкла).
  • Ш. погляд (пераноснае значэнне: нерухомы і пусты).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)