шавяліцца, ; незак.

  1. Злёгку варушыцца.

    • Лісце шавеліцца.
  2. Мітусліва перасоўвацца, знаходзіцца ў хаатычным руху.

    • Мурашкі шавеляцца ў муравейніку.
  3. перан. Праяўляць актыўнасць, ажыццяўляцца.

    • Народ шавеліцца.
  4. перан. Праяўляцца, прабуджацца (разм.).

    • Шавеляцца думкі.
    • Шавялілася надзея.
  5. шавялі(це)ся. Ужыв. пры пабуджэнні да дзеяння (разм.).

    • Хутчэй шавяліся!

|| зак. пашавяліцца, .

|| аднакр. шавяльнуцца, .

|| наз. шавяленне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)