шалёны, .

  1. Хворы на шаленства (у 1 знач.).

    • Ш. воўк.
  2. Які страціў разважлівасць, цвярозы розум.

    • Шалёная, што ты надумала рабіць!
  3. перан. Вялікай сілы, напружаны; нястрыманы ў пачуццях.

    • Шалёная скорасць.
  4. перан. Неўтаймоўны, люты.

    • Ш. характар.
  5. перан. Выпадковы, бязладны.

    • Шалёная куля.

  • Шалёныя грошы — грошы, якія лёгка дастаюцца і таму расходуюцца неэканомна.

  • Шалёныя цэны (разм.) — вельмі высокія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)