сэрца1, ✂,
-
Цэнтральны орган крывяноснай сістэмы, які мае выгляд мускульнага мяшка (у чалавека — у левым баку грудной поласці).
- С. б’ецца.
- Хворае с.
-
перан. Гэты орган як сімвал душы, перажыванняў, пачуццяў, настрояў.- У яго добрае с.
- Няма ў іх с. (пра злых, нядобрых людзей).
-
перан. Важнейшае месца чаго-н. , цэнтр.- Мінск — с. нашай дзяржавы.
-
Унутраная частка ствала дрэва, сцябла ці плода расліны.
- На выгляд дрэва магутнае, а с. гнілое.
- С. морквы.
- Адкрыць сэрца — прызнацца ў каханні.
- Ад усяго сэрца — шчыра, чыстасардэчна.
- З адкрытым сэрцам — даверліва, ад душы.
- Прымаць блізка да сэрца што (
разм. ) — аднесціся да чаго-н. з увагай, спачуваннем. - Сэрца кроўю абліваецца чыё, у каго (
разм. ) — каму-н. вельмі цяжка ад душэўнага болю.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)