сцяна, , ж.

  1. Вертыкальная частка будынка, памяшкання.

    • Цагляная с.
    • Драўляная с.
  2. Высокая агароджа.

    • Гарадская с.
  3. чаго або якая. Стромая бакавая паверхня чаго-н.

    • С. ямы.
  4. адз., перан., чаго. Суцэльная маса чаго-н., якая ўтварае перашкоду, заслону для чаго-н.

    • С. лесу.
    • С. дажджу.

  • Свае сцены (разм.) — пра свой дом.

  • Сцяна да сцяны (разм.) — у непасрэднай блізкасці, па суседству (жыць, знаходзіцца і пад.).

  • Лезці на сцяну (разм. неадабр.) — моцна раздражняцца.

  • Ілбом сцяны не праб’еш (разм.) — пра марныя спробы дасягнуць чаго-н.

  • Ставіць да сцяны каго (разм.) — расстрэльваць.

  • І сцены вушы маюць (разм.) — папярэджанне аб асцярожнасці, бо могуць падслухаць.

  • Як у сцяну гарохам каму што (разм. неадабр.) — не рэагуе, не звяртае ўвагі на сказанае.

  • Як за каменнай сцяной (разм.) — пад надзейнай аховай (жыць, адчуваць сябе).

|| памянш. сценка, .

|| прым. сценны, і сценавы, .

  • Сценная ніша.
  • Сценавыя блокі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)