дзеяслоў | закончанае трыванне
гл. хапацца.
Уступіць у бой, барацьбу, спрэчку.
- С. з ворагам.
- Зноў схапіліся юнакі дужацца.
Раптам успомніць пра што-н.; спахапіцца (размоўнае).
- Схапілася пад вечар, ды позна ўжо.
Заняцца полымем.
- Пуня схапілася полымем.
Зрабіцца цвёрдым, застыць (спецыяльны тэрмін).
- Бетон схапіўся даволі хутка.
Схапіцца за галаву (размоўнае) — прыйсці ў адчай.
|| незакончанае трыванне:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)