схапіцца, і схваціцца, ; зак.

  1. гл. хапацца.

  2. Уступіць у бой, барацьбу, спрэчку.

    • С. з ворагам.
    • Зноў схапіліся юнакі дужацца.
  3. Раптам успомніць пра што-н.; спахапіцца (разм.).

    • Схапілася пад вечар, ды позна ўжо.
  4. Заняцца полымем.

    • Пуня схапілася полымем.
  5. Зрабіцца цвёрдым, застыць (спец.).

    • Бетон схапіўся даволі хутка.

  • Схапіцца за галаву (разм.) — прыйсці ў адчай.

|| незак. схоплівацца, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)