самаходам, прысл.

  1. Механічна (пра падачу разца або дэталі ў станках) (спец.).

  2. З дапамогай уласнага рухавіка, без пабочнай цягі.

    • Камбайн ідзе с.
  3. Рухаючыся сілай цячэння ракі (пра плыты, сплаўны лес).

    • Раней плыты маглі ісці с.
  4. Уласнымі нагамі, пехатой (разм.).

    • Ён будзе дабірацца с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)