сальны, .

  1. гл. сала.

  2. Які стаў тлустым, блішчастым ад сала, забруджаны салам.

    • Сальная барада.
  3. перан. Непрыстойны, грубы, цынічны.

    • С. анекдот.

|| наз. сальнасць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)