рыса1 назоўнік | жаночы род
-
Вузкая паласа, лінія.
- Правесці рысу.
- Падвесці рысу пад чым-н. (таксама пераноснае значэнне: падвесці вынік, скончыць з якой-н. справай).
-
Лінія (існуючая ці ўяўная), якая раздзяляе што-н., рубеж.
- Р. пад’ёму вады.
-
Уласцівасць, адметная адзнака, якасць.
- Рысы характару.
- Рысы новага чалавека.
-
множны лік: Тое, што і рысы твару.
- Дарагія рысы.
Рысы твару — абрысы, аблічча твару.
- Прыгожыя рысы твару.
У агульных рысах — без падрабязнасцей.
|| памяншальная форма: рыска.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)