розум,
-
Здольнасць чалавека лагічна і творча мысліць, абагульняць вынікі пазнання.
- Чалавек вялікага розуму.
- Яна адрозніваецца і розумам і прыгажосцю.
- Прыродны р.
-
Разумовае развіццё, інтэлект.
- Р. дыктаваў ёй зрабіць так.
- Што галава, то р. (прыказка).
- Каб не твой р. ды не наша хітрасць, прапалі б усе на свеце (прымаўка).
- Людзей слухай, а свой р. май (прыказка).
- Па адзенні сустракаюць, а па розуму праводзяць (прыказка).
-
перан. Пра чалавека, як носьбіта інтэлекту.- Лепшыя розумы чалавецтва (вялікія мысліцелі, вучоныя;
высок. ).
- Лепшыя розумы чалавецтва (вялікія мысліцелі, вучоныя;
Ад (з) вялікага розуму (
разм. іран. ) — здуру, па дурасці.Давесці да розуму каго (
разм. ) — тое, што і на розум наставіць.Дайсці да розуму (
разм. ) — паразумнець, разабрацца ў чым-н. Дайсці сваім розумам (
разм. ) — самастойна разабрацца ў чым-н. Жыць сваім розумам (
разм. ) — прытрымлівацца сваіх поглядаў, быць самастойным ва ўсім.Жыць чужым розумам (
разм. ) — прытрымлівацца чужых поглядаў, не маючы самастойнай думкі.Звесці з розуму каго (
разм. ) — 1) давесці да страты розуму; 2) захапіць, зачараваць.- Яе прыгажосць звяла з розуму хлопца.
З розумам або з галавой (рабіць што
-н. ) (разм. ) — разумна, з веданнем справы.З розуму сышло (
разм. ) — зусім забыў.На розум наставіць (навесці) каго (
разм. ) — даць разумную параду, навучыць чаму-н. добраму.Не пры сваім розуме хто (
разм. ) — не зусім нармальны псіхічна.Прыйсці да розуму (
разм. ) — стаць разважлівым.Пры сваім розуме хто (
разм. ) — у нармальным псіхічным стане.Розум за розум заходзіць у каго (
разм. ) — не ў стане разумна разважаць, дзейнічаць з-за разгубленасці, мноства спраў.Розуму не дабяру (
разм. ) — не магу зразумець, здагадацца.Траціць розум — 1) дурнець; 2) ад каго-чаго, надта захапляцца кім-, чым
-н. (разм. ).Ці маеш ты розум? (
разм. ) — ці разумееш ты, што робіш?
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)