роўны прыметнік
-
Гладкі, прамы, які не мае ўзвышэнняў, патаўшчэнняў, выгібаў.
- Роўная мясцовасць.
- Дарога ідзе роўна (прыслоўе).
- Роўнае вудзільна.
-
Аднолькавы, надта падобны, такі ж (па велічыні, значэнню, якасці).
- Роўныя сілы.
- На роўных пачатках.
- Быць роўным каму-н.
- Гаварыць як з роўным (назоўнік).
- Як роўныя (на роўных правах, падставах, у роўных адносінах).
-
Раўнамерны, спакойны.
- Р. пульс.
- Роўна (прыслоўе) дыхаць.
- Р. голас.
-
Пастаянна аднолькавы і спакойны, ураўнаважаны.
- Роўнае жыццё.
- Р. характар.
-
Цалкам аднолькавы па велічыні.
- Роўныя долі.
-
Які знаходзіцца на адной лініі з кім-, чым-н. (па вышыні, глыбіні і пад.).
- Кукуруза вырасла роўная з чалавекам.
Роўны лік — лік круглымі лічбамі, без капеек, без дробаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)