роўнасць назоўнік | жаночы род
-
Уласцівасць і стан роўнага, а таксама пра вялікае роўнае месца.
- Гаворка раптам страціла р.
- Палявая р.
-
Поўнае падабенства, аднолькавасць (па велічыні, колькасці, якасці і пад.).
- Р. сіл.
-
Становішча людзей у грамадстве, што выяўляецца ў аднолькавых адносінах да сродкаў вытворчасці і ў карыстанні аднолькавымі палітычнымі і грамадзянскімі правамі.
- Р. народаў і нацый.
-
У матэматыцы: суадносіны паміж велічынямі, якія паказваюць, што адна велічыня роўная другой.
- Знак роўнасці (=).
- Ставіць знак роўнасці паміж кім-, чым-н. (пераноснае значэнне: прызнаваць раўнацэнным).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)