рэшта назоўнік | жаночы род

  1. Частка чаго-н., якая засталася нявыкарыстанай, астача, астатак.

  2. Частка якога-н. адрэзка часу ці адлегласці, якая засталася нявыкарыстанай ці непераадоленай.

    • Р. дня.
    • Р. дарогі.
  3. Здача.

    • Атрымаць рэшту.
    • Р. з рубля.

У рэшце рэшт —

  • 1) у канчатковым выніку.
    • Доўга ўтлумачвалі, у рэшце рэшт зразумеў;
  • 2) пабочнае слова, тое, што і нарэшце (у 2 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)