назоўнік | мужчынскі род
Доўгая паласа вырабленай скуры, моцнай тканіны, якая ўжыв. для звязвання, замацавання чаго-н., у якасці пояса, для перадачы руху ад шківа.
- Сумка на рэмені.
- Падперазацца рэменем.
- Р. для вастрэння брытваў.
- Прывадны р.
- Прывязныя рамяні (у самалёце, аўтамашыне).
множны лік: Дзве злучаныя перамычкай палоскі скуры (або моцнай тканіны, заменніка) са спражкамі і ручкай для ўвязвання і пераноскі ручнога багажу.
- Перавязаць клунак рамянямі.
|| памяншальная форма:
|| прыметнік:
- Раменная вупраж.
- Раменная пуга.
- Раменная перадача.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)