размінуцца дзеяслоў | закончанае трыванне

  1. Ідучы адзін аднаму насустрач, не сустрэцца; разысціся.

    • Р. з сябрам.
  2. Разысціся пры сустрэчы, не дакрануўшыся адзін да аднаго, не зачапіўшы адзін аднаго.

    • На вузкай дарозе машыны ледзь размінуліся.

|| незакончанае трыванне: размінацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)