разліцца, ; зак.

  1. Выліцца часткова або поўнасцю; расплюхацца.

    • Малако разлілося.
  2. Размеркавацца па розных пасудзінах (пра вадкасць).

  3. Заліць якую-н. прастору, паверхню чаго-н., расцячыся; выйсці з берагоў.

    • Рака разлілася.
  4. перан. Разнесціся ва ўсе бакі, па ўсёй прасторы чаго-н., у межах чаго-н.

    • Разлілася песня ў прасторы.

|| незак. разлівацца, .

|| наз. разліў, і разліццё, .

  • Разліццё жоўці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)