разляцецца,
-
Паляцець у розныя бакі.
- Птушкі разляцеліся.
- Дзеці выраслі і разляцеліся з роднага дому (
перан. ).
-
перан. Разбіцца, распасціся на часткі, кавалкі ад удару, узрыву.- Талерка разляцелася ўшчэнт.
-
перан. Знікнуць, аказацца нерэальным (разм. ).- Усе мае мары разляцеліся.
-
У палёце або на бягу набраць вялікую хуткасць (
разм. ).- Ён так разляцеўся, што не дагнаць.
-
перан. Пра навіну: хутка распаўсюдзіцца, зрабіцца вядомай многім.
||
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)