разгуляцца дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Пачаўшы гуляць, захапіцца гульнёй, забавамі, развесяліцца.
- Разгулялася дзіця.
-
Даць сабе поўную волю; праявіць сябе ў поўную меру сваіх сіл, здольнасцей і жаданняў; разысціся.
- Футбалісты разгуляліся.
-
Дасягнуць у сваім праяўленні вялікай інтэнсіўнасці, сілы.
- Разгулялася мяцеліца.
- Разгулялася стыхія.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)