разарвацца, ; зак.

  1. Раздзяліцца на часткі ад рэзкага руху або ад старасці, драхласці.

    • Вяроўка разарвалася.
    • Кашуля разарвалася.
  2. Узарвацца знутры, распасціся на часткі.

    • Снарад разарваўся.
  3. перан. Ужыв. пры абазначэнні неабходнасці адразу выканаць многа спраў, паспець усюды (разм.).

    • Я на ўсё не разарвуся.
    • Хоць разарвіся! (вельмі многа розных спраў).

|| незак. разрывацца, .

  • Душа (сэрца) разрываецца (перан. вельмі цяжка на душы ад гора і пад.).

|| наз. разрыў, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)