раз5 (раза, рас) прыстаўка

Дзеяслоўная прыстаўка. Абазначае:

  • 1) дзяленне на часткі, размеркаванне па частках, па месцах, па паверхнасці і пад., напр. разрэзаць, разарваць, раскідаць, размазаць;
  • 2) узмацненне, напружанне ў праяўленні дзеяння, напр. раскарміць, расхваліць;
  • 3) у спалучэнні з -цца: пачатак працяглага, інтэнсіўнага дзеяння, напр. разбурчацца, растанцавацца, разбалецца;
  • 4) у спалучэнні з -цца: кірунак руху многіх у розныя бакі, напр. раз’ехацца, разляцецца, рассыпацца;
  • 5) спыненне дзеяння, стану, напр. размарозіцца, разлюбіць;
  • 6) адваротнае дзеянне, напр. размініраваць, раскруціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)